Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA рыхтуецца да новага сезона і запрашае ў гэтым паўдзельнічаць
З дапамогай меркаванняў наведвальнікаў і гледачоў фэсту каманда плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення – больш камфортнымі.
Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. Размова будзе праводзіцца індывідуальна анлайн і зойме прыкладна гадзіну.