Пашукалі ў Spotify беларускія падкасты пра культуру і мастацтва — вось што атрымалася: Кінатэатр Бел…

Пашукалі ў Spotify беларускія падкасты пра культуру і мастацтва — вось што атрымалася:

Кінатэатр Беларусь

Прафесійны кінакрытык Тарас і кінааматарка Юля называюць свой праект “першым беларускамоўным падкастам пра кіно і поп-культуру”.

Bellit

Пазіцыянуюць сябе як першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты. Амаль 150 выпускаў!

Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Папулярызатары беларускай і сусветнай культуры маюць два цікавыя падкасты: пра славянскія мовы і “Спіс на лета” — пра беларускую літаратуру.

Міфічны Бабруйск

Бабруйчанкі паказваюць гісторыю роднага горада з іншага боку — таямнічага, прыгодніцкага, а часам нават да дрыжыкаў у каленках страшнага.

Крыж экзістэнцыі

Падкаст ад суполкі “Кшталт” для тых, хто хоча заглыбіцца ў беларускі музычны андэграўнд.

“У доўгіх і грунтоўных размовах з нашымі героямі мы прыгадваем былое і выкрываем культурны гераізм, які часта застаецца незаўважаным”, — адзначаюць удзельнікі творчага калектыву.

Літрадыё бонус на правах першага каментара — і якога!

Тут не адзін, а серыя падкастаў:

“Адкуль бяруцца кнігі” — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.

“Супердудко” — самы суб’ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

“Каля літаратуры” — размовы пра літаратуру і не толькі.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!