Прэзентацыя праекта kalyska.archive + майстар-клас і дыскусія з Паўлінай Скурко | #Польшча #анлайн→…

Прэзентацыя праекта kalyska.archive + майстар-клас і дыскусія з Паўлінай Скурко | #Польшча #анлайн

→ Прыходзьце на прэзентацыю стыпендыяльнага праекта kalyska.archive — ініцыятывы па зборы і захаванні сямейных хатніх відэа-архіваў беларусаў і беларусак канца ХХ стагоддзя. У праграме — прэзентацыя, майстар-клас і дыскусія.
Калі: 29 ліпеня, 19:00 Варшава | 20:00 Мінск / Вільнюс | 21:00 Тбілісі.
Дзе: Warszawa, MIT space (Stalowa 36) + анлайн (спасылка прыйдзе на пошту ў дзень імпрэзы).

Праграма:
– Прэзентацыя праекта kalyska.archive — Беларускага Архіва Прыватных Фільмаў
– Майстар-клас “Сямейная памяць: як захоўваць і апрацоўваць?”
– Дыскусія з Паўлінай Скурко — кандыдаткай гістарычных навук і аўтаркай курса “Спадчына маёй сям’і: як зразумець і захаваць”
– Размова пра 90-я, асабістыя гісторыі і тое, што мы перажылі як супольнасць.

Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя
Зарэгістравацца

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!