2 рэзідэнцыі для творцаў, якія ў ЕС Для каго: #творцы розных дысцыплін. 1⃣ IN SITU у #Парыж, …

2 рэзідэнцыі для творцаў, якія ў ЕС

Для каго: #творцы розных дысцыплін.

1⃣ IN SITU у
#Парыж, #Францыя

Калі: 6 месяцаў у 2024 – 2025.

Запрашаюць у Cité internationale des arts, каб сфакусіравацца на індывідуальным і калектыўным падыходзе да экалагічных умоў існавання. IN SITU – інклюзіўная прастора, адкрытая для дэбатаў, абмену ідэямі і перадачы ведаў. Праз серыю штомесячных сустрэч/лекцый з запрошанымі гасцямі будзе абмяркоўвацца сітуацыя цяперашняга экалагічнага і кліматычнага крызісу.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– стыпендыю
– грант на вытворчасць
– праезд.

Ддл: 26 траўня.
Падаць заяўку.

2⃣ Theatre in Palm для пачаткоўцаў

Калі: 1-2 тыдні.

Рэзідэнцыі адбудуцца ў 12 еўрапейскіх краінах. Тэмы – сацыяльнае ўздзеянне, усеагульная роўнасць і/ці экалагічная ўстойлівасць. Заяўкі ад творцаў у выгнанні вітаюцца.

Арганізатары прапануюць:
– праезд і пражыванне
– ганарар
– суткавыя.

Ддл: 24 траўня.
Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты