Ліпеньскія сустрэчы ад ФШ1 | | #Варшава, #Польшча→ Каманда беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 за…

Ліпеньскія сустрэчы ад ФШ1 | | #Варшава, #Польшча

→ Каманда беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 запрашае на:

1⃣ Сустрэча з беларускай мастачкай і фатографкай Ганнай Шот
Калі: 16 ліпеня, 18:00.

Ганна Шот нарадзілася ў Гродне, па адукацыі псіхолаг. У 2024 годзе стала стыпендыяткай праграмы Gaude Polonia з праектам «На мяжы памяці».
У сваёй працы асаблівую ўвагу надае сет-дызайну, часта ствараючы элементы ўручную. Яе фатаграфія — гэта даследаванне сімвалаў, архетыпаў і падсвядомасці.


Праграма:
– Аповед Ганны пра яе шлях ад першых праектаў да сённяшняй практыкі
– Прэзентацыя праекта «На мяжы памяці», створанага падчас стыпендыі Gaude Polonia
– Магчымасць задаць пытанні і пазнаёміцца з іншымі ўдзельнік(ц)амі падчас нэтворкінгу.
Зарэгістравацца


2⃣ Сустрэча з супольнасцю
Калі: 22 ліпеня, 19:00.

Адкрытая размова пра супольнасць і фатаграфію. ФШ1 запускаюць новы сезон праграм і хочуць падзяліцца планамі, а таксама паслухаць пра вашыя патрэбы і ідэі.
Зарэгістравацца


3⃣ Сустрэча з дызайнеркай фотакніг: Ганна Наленцка-Мілах
Калі: 26 ліпеня, 14:00.

Тэма сустрэчы: Фотакніга — навошта, для чаго і колькі гэта будзе каштаваць? Феномен фотакнігі — паміж традыцыйнай выставай і вобразам у інтэрнэце.

Ганна Наленцка-Мілах – адна з самых вядомых і ўплывовых дызайнерак фотакніг у Польшчы, працуе пад псеўданімам Tapir Book Design. Яна раскажа, як зʼяўляецца фотакніга — ад першых ідэй да гатовай формы, і падзеліцца досведам працы над кнігамі, якія атрымалі прэстыжныя ўзнагароды.

Зарэгістравацца

Удзел бясплатны, але можна падзякаваць арганізатар(к)ам данатам.

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!