Тэатральны летнік для дзяцей і падлеткаў “Геній месца” ў Трыгарадзе | #Польшча→ INEXKULT разам з Тэ…

Тэатральны летнік для дзяцей і падлеткаў “Геній месца” ў Трыгарадзе | #Польшча

→ INEXKULT разам з Тэатральным інстытутам імя Збігнева Рашэўскага запрашаюць дзяцей і падлеткаў (10-16 гадоў) на бясплатны тэатральны летнік “Геній месца” у Сопаце.
Калі: 21 ліпеня – 3 жніўня.

На працягу двух тыдняў дзеці і падлеткі будуць даследаваць горад, слухаць, глядзець, адчуваць і ператвараць свае ўражанні ў тэатральную мову.
Праграма:
– Акторскія і танцавальныя заняткі
– Майстар-класы па выяўленчым мастацтве
– Практыкаванні на развіццё фантазіі і творчага мыслення
– Праца над сумесным фінальным спектаклем.

Удзельнікі/-цы будуць увесь час пад апекай вопытнай каманды.

Даслаць заяўку

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.