
→ Thomson Foundation і платформа Journalift абвясцілі набор на афлайн-трэнінгі і практыкаванні з вядучымі эксперт(к)амі для #рэдактары/-кі і #кіраўнікі/-цы незалежных СМІ з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Заходніх Балкан. Праграма прысвечана стварэнню ўстойлівых бізнес-мадэляў для медыя і будзе складацца з двух частак:
1-2 лістапада 2025 — Бухарэст
22-23 лістапада 2025 — Сафія
(удзел у абедзвюх частках абавязковы).
Для каго: медыяспецыялісты/-кі з Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Румыніі і краін Заходніх Балкан; прыярытэт — малыя і сярэднія незалежныя СМІ.
Прапануецца:
– Фідбэк, ментарства, магчымасць пост-праграмнай падтрымкі
– Пакрыццё пражывання, харчавання і ўдзелу. Дарожныя выдаткі не пакрываюцца.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.