Рэзідэнцыя The Garden 2025 | #Партугалія→ The Garden запрашае #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #рамес…

Рэзідэнцыя The Garden 2025 | #Партугалія

→ The Garden запрашае #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #рамеснікі/-цы, #фатографы/-кі і іншыя #творцы, гатовыя стварыць інтэрактыўныя або перманентныя працы, якія рэзануюць з ландшафтам, прыродай і філасофіяй месца.
Месца: былы вясельны маёнтак у лесе, які сёння пераўтвараецца ў творчы эксперыментальны асяродак. Тут ужо праходзіць Burning Man Portugal.
Асабліва вітаюцца прапановы:
– Стварэнне чайнага доміка
– Інсталяцыі ў дрэвах (напрыклад, сеткі або пляцоўкі)
– Праекты па ландшафтным дызайне або змене водных плыняў
– Светлавыя інсталяцыі і крэатыўнае асвятленне на вуліцы
– Мастацкі архітэктурны ўваход у стылі “Лабірынт Пана”
– Унутраная пошта для рукапісных нататак і падарункаў
– Moss-based арт-праекты
– Фатаграфічныя серыі або кароткія фільмы пра сувязь чалавека і прыроды, страту, эфемернасць (з магчымасцю прэзентацыі ў Порту).

Калі: чэрвеня-кастрычніка 2025 (2 тыдні-2 месяцы).

Прапануецца:
– Мінімум адна асоба атрымае поўнае фінансаванне + яшчэ некалькі атрымаюць частковае пакрыццё выдаткаў
– Праца з матэрыяламі на месцы (дрэва, камень, метал) і падтрымка тэхнічных спецыялістаў/-к.

Ддл: 1 ліпеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.