Дзве магчымасці навучання з ддл да 10 чэрвеня
1⃣ Анлайн-#курс «Разам да зменаў» — другі модуль «Школы грамадзянскай адукацыі»
→ Вольны Беларускі Ўніверсітэт адкрыў прыём на другі модуль курса «Школа грамадзянскай адукацыі» для тых, хто ўжо знаёмы са сферай грамадзянскай супольнасці і хоча перайсці ад разумення да дзеянняў.
Калі: 12 – 30 чэрвеня, панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST).
Для каго: маладыя #лідары/-кі супольнасцей; #валанцёры/-кі; тыя, хто хоча запускаць або развіваць сацыяльныя праекты і ініцыятывы.
Праграма:
– Як выяўляць праблемы і шукаць рашэнні
– Як ператварыць групу людзей у каманду
– Як канструктыўна вырашаць канфлікты і весці перамовы
– Як стаць лідарам/-кай сваёй супольнасці і натхняць іншых
– Як прэзентаваць сябе і сваю ініцыятыву: пітч, які зацікавіць партнёраў і медыя.
Фармат: практыка праз рэальныя кейсы, групавая праца, падтрымка дасведчаных трэнераў/-к.
Зарэгістравацца
2⃣ Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве | #Вільнюс, #Літва
→ Прававая ініцыятыва запрашае на #праграма для #студэнты/-кі, #журналісты/-кі, #праваабаронцы, #актывісты/-кі і ўсіх заціўкаўленых з Беларусі, якія хочуць глыбей разабрацца ў пытаннях міжнароднага гуманітарнага права і навучацца ў міжнародных экспертаў і экспертак.
Калі: 18-22 чэрвеня.
Праграма:
– Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права: крыніцы, прынцыпы, тыпы канфліктаў
– Абарона раненых, ваеннапалонных, цывільных і ўразлівых груп
– Правілы вядзення ўзброенага канфлікту
– Роля міжнародных арганізацый і механізмы рэалізацыі гуманітарнага права
– Дакументацыя парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.
Прапануецца:
– Пражыванне (для тых, хто не жыве ў Вільнюсе) і харчаванне падчас школы.
Дарожныя выдаткі і віза не пакрываюцца. Але калі вы сапраўды хочаце ўдзельнічаць і не маеце фінансавай магчымасці дабрацца, напішыце на [email protected] з кароткай матывацыяй і апісаннем вашай дзейнасці. Арганізатары паспрабуюць дапамагчы.
Зарэгістравацца
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.