Рэзідэнцыя Pier-2 Art Center Artist-in-Residence (PAIR) 2026 | #Гаасюн, #Тайвань→ Прыём заявак ад су…

Рэзідэнцыя Pier-2 Art Center Artist-in-Residence (PAIR) 2026 | #Гаасюн, #Тайвань

→ Прыём заявак ад сучасных мастакоў/-чак і калектываў з усяго свету, якія эксперыментуюць на скрыжаванні розных дысцыплін. Праект мусіць уключаць працу з мясцовым кантэкстам (геаграфія, культура, сацыяльныя тэмы Гаасюн.

Калі: студзень – снежань 2026 (60-85 дзён).

Прапануецца:
– Студыя і жыллё ў мастацкім цэнтры Pier-2
– Штомесячны бюджэт на жыццё ~800 NTD/дзень (каля 690 EUR)
– Пакрыццё транспартных выдаткаў
– Бюджэт на матэрыялы (да 35 000 NTD/каля 1 005 EUR, узгадняецца індывідуальна)
– Падтрымка праектнага мэнэджара
– Удзел у праграме адкрытых студый, сустрэч з мясцовай супольнасцю, выставы і г.д.

Ддл: 20 чэрвеня, 12:00 па тайваньскім часе.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.