Прыём заявак на ўдзел ў Біенале CHRONIQUES – Biennale des Imaginaires Numériques | #Францыя→ CHRONIQ…

Прыём заявак на ўдзел ў Біенале CHRONIQUES – Biennale des Imaginaires Numériques | #Францыя

→ CHRONIQUES (Марсэль / Экс-ан-Прованс) прымае заяўкі на ўдзел у 4 конкурсах з тэмай “Супраціў: хактывізм, мастацкія тактыкі і пераасэнсаванне тэхналогій”. Шукаюць праекты, што выкарыстоўваюць або крытычна асэнсоўваюць лічбавыя тэхналогіі.

Біенале пройдзе: кастрычнік 2026 – студзень 2027.

1⃣ Creations in all disciplines для #мастакі/-чкі і калектываў з любых краін і дысцыплін
Формы: #інсталяцыя, #перформанс, аўдыявізуальныя працы, AR/VR, AI, #відэа, #гук, і г.д.
Прапануецца:
– Сярэдні бюджэт падтрымкі 7 000 EUR
– Лагістычная, тэхнічная і сцэнаграфічная падтрымка
– Магчымасць рэзідэнцый
– Паказ на CHRONIQUES і ў сетцы партнёраў.

2⃣ Emerging creations для #мастакі/-чкі да 35 гадоў
Падыходзяць усе формы digital art. Пажадана супрацоўніцтва з мясцовай арганізацыяй або платформай.
Прапануецца:
– Фінансаванне залежыць ад бюджэту праекта
– Дадаткова: ментарства, кансультацыі, навучальныя праграмы, прасоўванне.

3⃣ Digital creations in public spaces для твораў, створаных спецыяльна для публічнай прасторы
Формы: AR-туры, светлавыя інсталяцыі, мапінг, гук, перформансы і інш. Патрэбны партнёр, які возьме на сябе вытворчасць.
Прапануецца:
– Бюджэт вызначаецца пасля ацэнкі праекту
– Тэхнічная і сцэнаграфічная падтрымка + паказ на адкрыцці біенале
– Асобны паказ на фестывалі Fête des Lumières у Ліёне (снежань 2026).

Ддл: 15 чэрвеня, 17:00 (СET).


4⃣ Existing artworks для гатовых праектаў, звязаных з тэмай біенале
Ддл: 25 ліпеня, 17:00 (CET).

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.