Стыпендыя на даследаванні — Research in Poland 2025-2026 | #Польшча→ Mieroszewski Centre абвясціў п…

Стыпендыя на даследаванні — Research in Poland 2025-2026 | #Польшча

→ Mieroszewski Centre абвясціў прыём заявак на праграму для замежных даследчыкаў і даследчыц, якія займаюцца #гісторыя, #культура, #палітыка і #спадчына Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Для каго: спецыялісты/-кі, якія супрацоўнічаюць з акадэмічнымі, экспертнымі ці аналітычнымі цэнтрамі, маюць пацверджаны досвед навуковай працы альбо навучаюцца ў дактарантуры (але яшчэ не маюць доктарскай ступені).
Калі: 3-9 месяцаў паміж 1 кастрычніка 2025 і 30 чэрвеня 2026.

Прапануецца:
– Стыпендыя 6,500 PLN / месяц (прыкладна 1,500 EUR)
– Вольны выбар месца правядзення даследавання (архівы, установы, самастойная праца)
– Доступ да архіваў, бібліятэк і акадэмічнай супольнасці.

Праграма не пакрывае пражыванне або транспарт, але стыпендыя можа выкарыстоўвацца на гэтыя патрэбы.

Ддл: 26 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.