Стыпендыя Experimental Fellowship at Bauhaus Earth 2025 ад Experimental Foundation (EXP gGmbH) | #Г…

Стыпендыя Experimental Fellowship at Bauhaus Earth 2025 ад Experimental Foundation (EXP gGmbH) | #Германія

→ Bauhaus Earth шукае даследчыцкія і практычныя праекты на 6-9 месяцаў, якія адкрываюць новыя падыходы да ўстойлівага будаўніцтва і матэрыялаў. Праект можа быць эксперыментам або часткай доўгатэрміновай працы.

Для каго: #архітэктары/-кі, #дызайнеры/-кі, #інжынеры/-кі, #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы; індывідуальна або камандай.
Фармат: праца анлайн і афлайн (Берлін, офіс у Atelier Gardens), ментарства, візіты, самастойная распрацоўка і прэзентацыя праекта.
Калі: ліпень 2025 — сакавік 2026.

Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя 1,500 EUR (індывідуальна) / 2,500 EUR (каманда)
– Да 30,000 EUR на выдаткі вытворчасці (па зацверджаным бюджэце)
– Доступ да сеткі Bauhaus Earth, ментарства, тэхнічная і арганізацыйная падтрымка
– Падтрымка ў прэзентацыі вынікаў: публікацыі, выстава, выніковы даклад.

Ддл: 2 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.