Дзве праграмы для куратараў і куратарак1⃣ Праграма візітаў ARC Bucharest Curatorial Visiting …

Дзве праграмы для куратараў і куратарак

1⃣ Праграма візітаў ARC Bucharest Curatorial Visiting Program | #Румынія

Curatorial Visiting Program — праграма прафесійных візітаў у Бухарэст і іншыя мастацкія цэнтры Румыніі (напрыклад, Клуж, Тымішаара, Яссы).

Калі: 2025-2026 (6-12 дзён).
Для каго: незалежныя і інстытуцыйныя #куратары/-кі з мінімум 5 гадамі досведу і цікавасцю да румынскага мастацкага кантэксту.

Прапануецца:
– Пакрыццё міжнароднага пералёту
– Пражыванне ў цэнтры горада
– Сутачныя 20 EUR/дзень
– Выдаткі на транспарт па Румыніі
– Індывідуальна распрацаваная праграма: студыйныя візіты, сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі, удзел у актуальных падзеях.

Ддл: 30 траўня.
Даведацца больш


2⃣ Грант Martine Franck Curatorial Research Grant ад Fondation Henri Cartier-Bresson | #Парыж, #Францыя

Фонд Henri Cartier-Bresson абвясціў прыём заявак на #грант для #даследчыкі/-цы і #куратары/-кі з пацверджаным досведам, якія хочуць распрацаваць выставачны і выдавецкі праект пра спадчыну Марцін Франк з выкарыстаннем архіваў фонда HCB.

Прапануецца:
– Грант 7,000 EUR
– Падтрымка ад архіва і каманды Fondation Henri Cartier-Bresson
– Выстава ў “The Tube”, прасторы плошчай 80 м² у Парыжы ўвосень 2026
– Падрыхтоўка і выданне кнігі ў партнёрстве з выдавецтвам
– Грант пакрывае таксама выдаткі на праезд і пражыванне, калі спатрэбіцца.

Ддл: 31 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.