Стыпендыя на стварэнне працы ў грамадскай прасторы — Werner Fenz Grant for Art in Public Space 2026…

Стыпендыя на стварэнне працы ў грамадскай прасторы — Werner Fenz Grant for Art in Public Space 2026 | #Аўстрыя

→ Штогадовае запрашэнне ад горада Грац і фестывалю steirischer herbst падаць заяўку на атрыманне Werner Fenz Stipendium — гранта для рэалізацыі часовага мастацкага праекта ў публічнай прасторы. Стыпендыя прысвечана памяці куратара і тэарэтыка Вернэра Фенца і адкрыта для творцаў з усяго свету.

Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы, якія працуюць з тэмамі грамадскай прасторы, архітэктуры, сацыяльнай або палітычнай трансфармацыі. Праект мусіць звязвацца з кантэкстам горада Грац і рэгіёна Штырыя.
Калі: рэалізацыя праекта ў восень 2026.

Падавацца можна з часовымі інтэрвенцыямі, якія працуюць з публічным кантэкстам — інфільтруюць гарадское асяроддзе, ініцыююць дыялог і эксперыментуюць з фарматамі. сацыяльныя, палітычныя, экалагічныя, урбаністычныя кантэксты горада Грац і Штырыі
Прапануецца:
– Ганарар 5000 EUR
– Бюджэт на рэалізацыю праекта 12.000 EUR
– Арганізацыйная і тэхнічная падтрымка ад steirischer herbst
– Аплата пражывання і дарожных выдаткаў падчас вытворчасці
– Прэзентацыя праекта на steirischer herbst ’26 (верасень-кастрычнік 2026).

Ддл: 12 жніўня.
Падаць заяўку

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя:
sekktor.online | Instagram | Facebook.