Прыём заявак на #фестываль трансмедыйнага мастацтва і электроннай музыкі — Marginale 2025 | #Італія…

Прыём заявак на #фестываль трансмедыйнага мастацтва і электроннай музыкі — Marginale 2025 | #Італія

→ Marginale Transmedia Arts and Electronic Music Festival
— новы фестываль пра акузматыку, святло і экспэрыментальнае гучанне. Адбудзецца ў прасторы Opificio Puca — цэнтры сучаснага мастацтва ў Сант’Арпіна, недалёка ад Неапаля.
У праграме публічныя прэзентацыі гукавых работ праз унікальную 8-канальную сістэму VOLTA, адкрытыя прасторы для аўдыявізуальных інсталяцый, выступы.

Для каго: #кампазітары/-кі, гукавыя мастакі/-чкі, аўдыявізуальныя творцы, якія працуюць са стэрэа або мультыканальнай акузматыкай (да 10 хвілін).
Калі: 22 чэрвеня 2025.

Прапануецца:
– Прэзентацыя работы на фестывалі (у прафесійных тэхнічных умовах)
– Публікацыя біяграфіі і анатацыі ў праграме.

*⃣Ганарары, праезд і пражыванне не пакрываюцца, але ўдзел цалкам бясплатны. Прысутнасць аўтара/-кі неабавязковая.

Ддл: 4 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя:
sekktor.online | Instagram | Facebook.