Прыём заявак для прафесіяналаў(-к) тэатральнай сферы на Sarajevo Theatre Showcase 2025 | Сараева, Б…

Прыём заявак для прафесіяналаў(-к) тэатральнай сферы на Sarajevo Theatre Showcase 2025 | Сараева, Боснія і Герцагавіна

Калі: 12-15 верасня 2025.

Оўпенкол для прадстаўніц і прадстаўнікоў фестываляў, сцэнічных пляцовак, фондаў, рэзідэнцый, культурных інстытуцый; #прадзюсары/-кі, #куратары/-кі, #агенты/-кі, #крытыкі, зацікаўленых у сучасным тэатры Паўднёва-Усходняй Еўропы (у тым ліку з Албаніі, Харватыі, Косава, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Славеніі ды інш.).

Праграма Sarajevo Theatre Showcase 2025 праходзіць у межах New Theatre Market і фінансуецца Creative Europe. Арганізатары: SARTR, Heartefact Foundation, Ulysses Theatre, Para Film and Theatre, Binario Vivo.
Што вас чакае:
– Showcase — паказ лепшых спектакляў з рэгіёна
– Industry Pitch — прэзентацыі новых праектаў, што шукаюць партнёраў
– Theatre Market — сустрэчы з драматургамі, прэзентацыя гатовых тэкстаў
– Дадатковыя праграмы: Stage Talks, публічныя чытанні п’ес, рэзідэнцыя для маладых спецыялістаў(-к).

Прапануецца:
– Поўная акрэдытацыя і доступ да ўсіх частак праграмы, прафесійныя сустрэчы
– Пражыванне і частковае пакрыццё выдаткаў на праезд.

Ддл: 31 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя:
sekktor.online | Instagram | Facebook.