*⃣ Анлайн-практыкум для #медыя «Перакладзі на донарскую» з Марыяй Садоўскай-Комлач ад СОЛЬ і …

*⃣ Анлайн-практыкум для #медыя «Перакладзі на донарскую» з Марыяй Садоўскай-Комлач ад СОЛЬ і Press Club Belarus

Для каго: фандрайзеры/-кі, #медыяменеджары/-кі, #менеджары/-кі і #рэдактары/-кі малых і сярэдніх медыя, якія працуюць з праектнай дакументацыяй або хочуць палепшыць свае навыкі.
Калі: 2 і 4 чэрвеня, 18:00 (CET).

Праграма дзвюх анлайн-сесій:
– Логіка-структурная матрыца і «тэорыя зменаў»: падабенствы і адрозненні, тыповыя памылкі пры запаўненні
– Як запланаваць рэалістычныя паказнікі і мэты вашага медыя і пераканаць донара ў іх значнасці
– Як адлюстраваць у заяўцы не толькі праектныя, але і рэгулярныя задачы (збор навін, падтрымка сайтаў)
– Як правільна скласці і аформіць бюджэт: аналіз тыповых памылак.

Экспертка: журналістка-міжнародніца з больш чым 20-гадовым досведам, працавала ў СМІ Беларусі, Украіны, ЗША і Германіі. Зараз працуе стратэгам па глабальным узаемадзеянні ў нідэрландскай арганізацыі Free Press Unlimited і ўзначальвае яе чэшскі офіс Free Press for Eastern Europe.

Колькасць месцаў абмежаваная. Рэкамендаваны данат — 20 еўра на падтрымку Прэс-клуба.
Не прымаюцца заяўкі ад людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, Расіі, Азербайджане, Туркменістане і іншых несвабодных краінах рэгіёна.

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.