120 бясплатных ментар-сесій для стартапаў з беларускімі каранямі: фандрайзінг-супольнасць WeStart запрашае на працяг ментарскай праграмы, якая рэалізуецца ў партнёрстве з Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі і Развіцця (EBRD)
Калі вы адной ці абедзвюма нагамі ў распрацоўцы цікавага прадукту, лавіце магчымасць атрымаць падтрымку ад тых, хто размаўляе з вамі на адной мове – прафесійна і з эмпатыяй.
Некалькі месяцаў таму праграма паспяхова стартавала на платформе xmentor.pro, на якой можна выбраць сабе ментара неабходнага профілю. Зараз на платформе яшчэ больш экспертаў(-к), кампетэнцый і магчымасцяў для росту:
⁃ 40+ ментараў – інвестары, заснавальнікі і эксперты-практыкі з розных краін
⁃ 100+ кампетэнцый і сфер – ад фандрэйзінгу да AI і выхаду на новыя рынкі
⁃ На кожны стартап — да 5 сесій: 2 – бясплатна, яшчэ 3 – па сімвалічным кошце.
Для каго: беларускія стартап-каманды за мяжой, якія не вядуць дзейнасць у Беларусі і Расіі, але базуюцца ў краінах прысутнасці EBRD.
Каб прыняць удзел, неабходна:
Зарэгістравацца на xmentor.pro і запоўніць профіль стартапа. Калі ваш стартап адпавядае крытэрам, пасля верыфікацыі вы атрымаеце доступ да ментар-сесіяў прама ў асабістым кабінеце.
Далей абярыце ментара па індустрыі, кампетэнцыях, папулярных запытах ці проста па сэрцы, і запішыцеся на сесію ў зручны вам слот часу (55 хв.).
Сачыць за навінамі праграмы: t.me/xmentor_pro.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.