Конкурс на ўдзел у выставачным сезоне — Mutual Benefits у Pragovka Gallery 2026 | #Прага, #Чэхія Дл…

Конкурс на ўдзел у выставачным сезоне — Mutual Benefits у Pragovka Gallery 2026 | #Прага, #Чэхія

Для каго: #мастакі/-чкі і #куратары/-кі.
Калі: 2026 год (дакладныя даты вызначаюцца пасля адбору).

Тэма Mutual Benefits — пра формы супрацоўніцтва і клопату ў мастацтве, грамадстве, прыродзе і тэхналогіях; калектыўныя практыкі, удзел супольнасцей, новыя эканамічныя мадэлі (абмен, дар); крытычны погляд на межы супрацоўніцтва і рызыкі эксплуатацыі.

Прапануецца:
– Пакрыццё выдаткаў на транспарт і мантаж
– PR, медыя- і графічная падтрымка
– Арганізацыя адкрыцця і суправаджальных падзей
– Ганарары (памер залежыць ад бюджэту)
– Фотадакументацыя.

Ддл: 18 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.