Дзе шукаць фестывалі, каб выступіць, паваланцёрыць і паспець пражыць сваё лета (восень, зіму і вясн…

Дзе шукаць фестывалі, каб выступіць, паваланцёрыць і паспець пражыць сваё лета (восень, зіму і вясну) на максімум? Дзе раздаюць ментальную, адукацыйную і кам’юніці-падтрымку тым, хто фестывалі арганізуе?

У сённяшняй #станцыяІнстытутКультуры праходзімся па асноўных платформах для натхнення, самаадукацыі і пакупкі квітоў на фэсты на любы густ. Асцярожна, у тэксце шмат F-words.

Мы падзялілі гэтыя рэсурсы на дзве асноўныя групы:
– Ніжэй – сайты-агрэгатары, дзе можна знайсці фестывалі па свеце, даведацца пра іх праграмы, даты і магчымасці ўдзелу.
– У картках – асацыяцыі, акадэміі і праекты, створаныя для развіцця фестывальных арганізатараў: прафесійныя сеткі, навучальныя праграмы, якія дапамагаюць знаходзіць партнёраў і атрымліваць падтрымку.

Платформы для ўдзелу ў фестывалях

FestivalFinder.eu (EFFE Label)
Анлайн-платформа для пошуку мастацкіх фестываляў па ўсёй Еўропе ад Еўрапейскай асацыяцыі фестываляў (EFA). База ахоплівае фестывалі ў ~45 краінах, ад музычных і тэатральных да літаратурных і вулічных, і пастаянна папаўняецца (зараз там звыш 2300 фестываляў).
Асаблівая ўвага надаецца фестывалям з EFFE Label – Europe for Festivals, Festivals for Europe, еўрапейскім “знакам якасці” для выбітных арт-фестываляў. Фестывалі могуць бясплатна зарэгістравацца на платформе для самапрамоцыі і падачы заяўкі на атрыманне EFFE Label, які карысна мець для ўсталявання партнёрстваў з інстытуцыямі, прамоцыі і, ускосна, большай канкурэнтнай здольнасці ў конкурсах фінансавання ад Еўракамісіі.

Music Festival Wizard
Адзін з самых жыццясцвярджальных агрэгатараў музычных фэстаў. Сайт публікуе навіны, аб’явы лайнапаў, агляды і каментарыі пра фестывалі ў Еўропе, ЗША і па ўсім свеце. MFW мае каляндар і інтэрактыўны пошук па краінах, датах і жанрах, што дапамагае хутка знаходзіць актуальныя фэсты.

That Festival Site
Быў створаны ў Аўстраліі ў 2021 годзе, пад дэвізам Music Festivals, Made Easy. Першапачаткова платформа была накіравана на фестывалі Аўстраліі і Новай Зеландыі, збіраючы інфармацыю пра 90+ мясцовых музычных фэстаў, але з цягам часу пашырыла геаграфію і на наш кантынент.
Сайт прапануе каляндар фестываляў, архіў лайнапаў, навіны аб апошніх абнаўленнях праграм.

Для фольк-калектываў – агрэгатар ад EAFF
EAFF – глабальная сетка фестываляў традыцыйнага і фальклорнага мастацтва, якая базуецца ў Балгарыі. Іх анлайн-каталог фальклорных фестываляў (у т.л. конкурсаў, гала-праграм, анлайн-фарматаў) дае магчымасць падаць заяўку на ўдзел у цікавым вам фэсце адразу праз сайт.

***
А дзе шукаеце фестывалі вы, калі яны не знаходзяць вас самі
[праз таргет альбо квітковыя аператары]? Асабліва цікавяць фэсты па вузкіх сферах дзейнасці. Закіньце прапановы ў каментары альбо ў прыват @sekktor_admin – мы з радасцю заапдэйцім гэты пост для лепшай арыентацыі па фестывальным сусвеце.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.