Volnyja шукае ментараў/-к для былых палітзняволеных Ініцыятыва Volnyja дапамагае былым палітвязням …

Volnyja шукае ментараў/-к для былых палітзняволеных

Ініцыятыва Volnyja дапамагае былым палітвязням і палітвязынкам вяртацца да нармальнага жыцця пасля вызвалення. У супольнасці ўжо ёсць валанцёры/-кі, эксперты/-кі і іншыя ініцыятывы, а зараз шукаюць ментараў/-к.

Ментар/-ка — гэта чалавек, які на валанцёрскай аснове:
– Дапамагае ў пошуку адказаў і рашэнняў у розных сферах
– Натхняе, падтрымлівае і падштурхоўвае да асабістага і прафесійнага развіцця
– Дапамагае будаваць стасункі з людзьмі, а таксама з сабой і навакольным светам.

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.