Гранты і прэмія за навуковыя публікацыі 2025″Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі” прымае заяўкі…

Гранты і прэмія за навуковыя публікацыі 2025

“Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі” прымае заяўкі на дзве ініцыятывы для навукоўцаў:

1⃣Гранты на падрыхтоўку да публікацыі (разам з праектам Scholars for Belarus)

Фінансаванне для навукоўцаў, якія рыхтуюць да выдання манаграфію ці артыкул. Асабліва вітаюцца заяўкі маладых даследчыкаў/-ц і тых, хто рыхтуе першую кнігу або працу па дысертацыі.
Падыходзяць:
– Манаграфіі і навуковыя артыкулы
– Тэксты, якія яшчэ не былі апублікаваныя (цалкам або часткова)
– Працоўныя мовы: беларуская, англійская, руская
– Таксама разглядаюцца працы з некалькімі аўтар(к)амі.
Грант можа быць выкарыстаны на:
– Рэдагаванне, пераклад, вёрстку
– Аплату збору за публікацыю
– Выкуп правоў на адкрыты доступ
– Дапрацоўку тэксту перад друкам.

2⃣ Прэмія за лепшыя навуковыя публікацыі, якія выйшлі ў 2023 або 2024

Прапанаваць можна як сваю, так і чужую працу па трох напрамках:
– Гісторыя
– Гуманітарныя навукі
– Сацыяльна-палітычныя навукі.

Вынікі будуць абвешчаны 26 верасня 2025 падчас XII Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.