Стыпендыя Ronald Duncan Stipends for Southwest Writing 2025 | #Вялікабрытанія Для каго: #аўтары/-кі…

Стыпендыя Ronald Duncan Stipends for Southwest Writing 2025 | #Вялікабрытанія

Для каго: #аўтары/-кі #пісьменнікі/-цы ў розных напрамках, зацікаўленыя ў працы з архіўнымі калекцыямі і стварэнні новага твору на гэтай аснове.
Калі: верасень 2025 – жнівень 2026 (гнуткі графік, узгадняецца з арганізатар(к)амі).

Універсітэт Эксетэра прапануе 3 стыпендыі для працы з архівамі Special Collections дзеля натхнення новых аўтараў/-к на стварэнне твораў, заснаваных на арыгінальных матэрыялах, з публічным вынікам (сустрэча, перформанс, тэкст, лекцыя і г.д.).

1⃣ Для аўтараў/-к з сувяззю з рэгіёнам South West Англіі (жыхарства, праца, удзел у літаратурным жыцці або ўплыў рэгіёну на творчасць).
Прапануецца:

– Стыпендыя 2 000 GBP
– Да 500 GBP на правядзенне публічнага мерапрыемства (чытанне, майстар-клас, выступ і г.д.)
– Доступ да Special Collections (архівы)
– Падтрымка куратараў/-к і архівістаў/-к.

2⃣ Партнёрская #стыпендыя з Exeter City of Literature — для аўтараў/-к з іншых гарадоў сеткі UNESCO Cities of Literature (сувязь з South West не патрэбна).
Прапануецца:

– Стыпендыя 2 000 GBP
– Да 500 GBP на правядзенне публічнага мерапрыемства (чытанне, майстар-клас, выступ і г.д.)
– Да 1 000 GBP на дарогу і пражыванне ў Эксетэры.

Ддл: 15 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.