Street Art Festival 2025: Past Perspectives | #Чэхія Для каго: #мастакі/-чкі, не толькі ў галіне му…

Street Art Festival 2025: Past Perspectives | #Чэхія

Для каго: #мастакі/-чкі, не толькі ў галіне муралаў і стрыт-арту.
Калі: верасень 2025 (рэалізацыя 1-12 або 23-30 верасня).

Фестываль SAFE Olomouc 2025 абвяшчае адкрыты конкурс на новыя праекты на публічнай сцяне ў горадз.. Тэма гэтага года — Past Perspectives — заахвочвае мастацкае пераасэнсаванне гістарычных і сучасных формаў узаемадзеяння мастацтва і гарадскога асяроддзя.
Прастора для працы — сцяна High School of Graphic Arts and Media ў цэнтры горада. Важна, каб праект улічваў як архітэктурны кантэкст, так і грамадскае значэнне лакацыі.

Прапануецца:
– Ганарар 1200 EUR
– Падтрымка на транспарт і матэрыялы
– Пражыванне на час рэалізацыі
– Падтрымка і арганізацыя працэсу
– Удзел у праграме фестывалю і дыскусіі пра ролю мастацтва ў горадзе.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.