Хакатон Democracy’s Firewall | #Страсбург, #Францыя Для каго: каманды да 5 чалавек з #распрацоўшчык…

Хакатон Democracy’s Firewall | #Страсбург, #Францыя

Для каго: каманды да 5 чалавек з #распрацоўшчыкі/-цы, #юрысты/-кі, #палітолагі/-ні, #медыяспецыялісты/-кі, digital-#стратэгі і інш. з краін Савета Еўропы.
Калі: 20 чэрвеня.

Савет Еўропы шукае каманды з ідэямі, як супрацьстаяць дэзынфармацыі і ўмацоўваць дэмакратыю ў лічбавую эпоху. Хакатон адбудзецца ў Палацы Еўропы ў Страсбургу.
Мэта хакатона стварыць інавацыйныя і маштабуемыя рашэнні, што:
– Выяўляюць сеткі фэйкавых акаўнтаў і маніпуляцыі
– Робяць алгарытмы больш празрыстымі
– Прасоўваюць доступ да надзейнай інфармацыі
– Развіваюць крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць
– Падтрымліваюць адукацыйныя і прававыя ініцыятывы.

Прапануецца:
– Поўнае пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне
– Падрыхтоўчыя анлайн-сесіі з ментар(к)амі
– Рэалізацыя Proof of Concept падчас хакатона
– Суправаджэнне ад экспертаў/-к Савета Еўропы
– Прыз 3 000 EUR + магчымасць далейшай падтрымкі і рэалізацыі ідэі.

Ддл: 28 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.