Дзве магчымасці ад Rothko Museum у #Латвія, пасля якіх творцы мусяць перадаць мінімум дзве працы ў к…

Дзве магчымасці ад Rothko Museum у #Латвія, пасля якіх творцы мусяць перадаць мінімум дзве працы ў калекцыю музея

1⃣ Пленэр Valdis Bušs 2025

Для каго: #мастакі/-чкі з прафесійным досведам, зацікаўленыя ў ландшафце, гісторыі і культурнай спадчыне.
Калі: 21–31 ліпеня.

Пленэр у гонар Валдзіса Буша — латвійскага мастака-ландшафтыста — пройдзе ў Віляцы і ладзіцца ў партнёрстве з Rothko Museum. Удзельнікі/-цы будуць працаваць з мясцовымі матывамі і супольнасцю.
Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне (агульныя пакоі)
– Прастора для працы і базавыя матэрыялы
– Экскурсіі, наведванне Rothko Museum
– Выстава 30 ліпеня.

Ддл: 30 красавіка.
Даведацца больш


2⃣ Сімпозіум Mark Rothko 2025

Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі, , якім блізкая візуальная мова і ідэі Марка Роткі.
Калі: 12–27 верасня.

Двухтыднёвы сімпозіум у Rothko Museum, прымеркаваны да дня нараджэння Марка Роткі. Артысты/-кі працуюць у індывідуальных студыях, даследуюць творчасць Роткі, узаемадзейнічаюць з мясцовай сцэнай і ствараюць новыя працы для музейнай калекцыі.
Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне ў Даўгаўпілсе
– Індывідуальная студыя
– Базавыя матэрыялы і інструменты
– Экскурсіі і выстава 26 верасня.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.