Далучайцеся да двух *⃣анлайн-падзей (сёння і заўтра), прысвечаных вобразу і будучыні Беларусі…

Далучайцеся да двух *⃣анлайн-падзей (сёння і заўтра), прысвечаных вобразу і будучыні Беларусі ў свеце

1⃣ Анлайн-#дыскусія “Ці ёсць месца для дэмакратычнай Беларусі ў новым свеце?”

Калі: 16 красавіка, 14:30 (CET).

“Банк Ідэй” вяртаецца з серыяй размоваў пра Беларусь і яе будучыню. У першай размове — новы свет і месца для дэмакратычнай Беларусі ў ім.
Выступоўцы: Дзмітрый Крук, Анастасія Касцюгова, Сяргей Навумчык.
Мадэратар: Рыгор Астапеня.

Глядзець LIVE-стрым на YouTube.


2⃣ Анлайн-#прэзентацыя даследавання “Як свет бачыць Беларусь?”

Калі: 17 красавіка, 10:00 (CET).

“Цэнтр новых ідэй” прааналізаваў 3759 артыкулаў з 20 медыя ў 10 краінах, каб зразумець, якой Беларусь паўстае ў вачах замежнікаў сёння.
Аўтарка даследавання Леся Руднік раскажа:
– Як згадваюцца беларускія ўлады, грамадства і дэмакратычныя сілы ў замежных СМІ
– Якія вобразы Беларусі ствараюць сусветныя СМІ
– Як змянялася ўвага да краіны цягам апошніх гадоў.
Мадэратар: палітычны аналітык і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Глядзець LIVE-стрым на YouTube.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.