Наш маршрут прывёў нас да #станцыяІнстытутКультуры Culture Action Europe (CAE) — вядучай платформы,…

Наш маршрут прывёў нас да #станцыяІнстытутКультуры Culture Action Europe (CAE) — вядучай платформы, дзе культура ў ЕС набывае свой палітычны голас.

Culture Action Europe — еўрапейская сетка, якая аб’ядноўвае культурніцкія арганізацыі і творчыя супольнасці з розных краін і з’яўляецца галоўным агульнаеўрапейскім голасам сектара культуры​. І Еўропа тут разумеецца шырэй за ЕС.

У яе складзе 259 арганізацый, прафесійных платформ і асобных дзеячаў і дзяячак культуры з больш як 35 краін​. Сярод іх вы знойдзеце буйныя еўрапейскія культурныя сеткі і асацыяцыі, мастацкія інстытуцыі, незалежныя няўрадавыя арганізацыі, творчых актывістаў і актывістак, даследчыкаў і даследчыц, творцаў, а таксама прадстаўнікоў і прадстаўніц гарадоў і рэгіёнаў​. З верагодна знаёмых вам: EUNIC Global, Goethe-Institut e.V., Warszawskie Observatorium Kultury, On the Move, ENCC і шмат іншых.

CAE падтрымлівае пастаянны дыялог паміж дзеячамі і дзяячкамі культуры і інстытутамі ЕС, адстойваючы неабходнасць палітык, якія прызнаюць культуру паўнавартасным эканамічным сектарам і важным фактарам развіцця грамадства​. Іншымі словамі, CAE фармальна выступае палітычным дравейрам развіцця сектара культуры ў Еўропе.

Да CAE можна далучыцца — нават калі вы невялікая ініцыятыва або незалежны творца. Але і не з’яўляючыся чальцом CAE, ёсць сэнс падпісацца на іх рассылку, чытаць аналітыку, наведваць частку публічных івэнтаў і карыстацца адкрытымі конкурсамі.

Гартайце карткі з падрабязнасцямі!

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.