Вакансія ў “Суполцы беларусаў Уроцлава” – Спецыяліст/-ка па зваротах і легалізацыі | #Уроцлаў ці вак…

Вакансія ў “Суполцы беларусаў Уроцлава” – Спецыяліст/-ка па зваротах і легалізацыі | #Уроцлаў ці ваколіцы, #Польшча

“Суполка беларусаў Уроцлава” (Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności) шукае, хто дапаможа сістэмна працаваць з запытамі на легалізацыю.

Для каго: #юрысты/-кі, #менеджары/-кі, #актывісты/-кі і ўсе, хто добра ведае працэсы легалізацыі ў Польшчы і мае досвед працы з дакументамі.
Патрабаванні:
– Веданне нюансаў легалізацыі
– Польская мова (мін. B1)
– Досвед працы з дадзенымі і дакументамі.

Абавязкі:
– Аналіз зваротаў і анкет
– Распрацоўка індывідуальных планаў дзеянняў і кансультацыйная падтрымка
– Дапамога ў падрыхтоўцы дакументаў і камунікацыя з інстытуцыямі
– Падрыхтоўка праектнай заяўкі на фінансаванне далейшай працы.

Прапануецца:
– 20–40 гадзін / месяц (гібрыдна)
– Да 1500 PLN брута / месяц
– Umowa zlecenie / Umowa o dzieło
– Магчымасць працягнуць працу ў праектах Суполкі.

Ддл: 10 красавіка.
Падаць заяўку

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.