Пнд. сак 31st, 2025
*

3 тыпы грантаў для адукацыйных ініцыятываў у сферы ўстойлівага развіцця — NEBA Alliance, #грант

Для каго: арганізацыі, зарэгістраваныя ў ЕС ці асацыяваных краінах. Падыходзіць для ВНУ, #НДА, культурных, адукацыйных, даследчых інстытуцый, мясцовых улад і іншых арганізацый, што займаюцца нефармальнай адукацыяй, устойлівым развіццём, інклюзіяй, культурнай спадчынай, зялёным курсам.
Калі: праекты пачнуцца з 1 ліпеня 2025.

1⃣ На стварэнне новага адукацыйнага хаба NEBA ў рэгіёне, не ахопленым сеткай — Regional Hub Grants
Для каго: кансорцыумы з мін. 3 юрыдычных асоб.
Фінансуецца:
– Распрацоўка і запуск мін. 5 навучальных актыўнасцяў (анлайн і афлайн)
– Кіраўнічая структура і дамова з NEBA.
Прапануецца да 15 000 EUR.


2⃣ На супрацу з існым NEBA-хабам для закрыцця тэматычных прабелаў — Partnering with Existing NEBA Hubs Grants
Для каго: адна юрыдычная асоба.
Фінансуецца:
– Мін. 3 навучальныя актыўнасці (у т.л. афлайн)
– Мемарандум з існым хабам.
Прапануецца да 10 000 EUR.


3⃣ На стварэнне анлайн-курса і матэрыялаў для платформы NEBA — Training Course and Material Grants
Для каго: індывідуальныя арганізацыі ці кансорцыумы.
Тэмы: біяасноўныя матэрыялы, культурная спадчына, лічбавізацыя, інклюзія, мадэрнізацыя.
Прапануецца да 2 000 EUR.

Ддл: 5 траўня, 17:00 (CET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.