Пнд. сак 31st, 2025
*

Рэзідэнцыі для пісьменнікаў/-ц і фатографаў/-к ад Kulturvermittlung Steiermark, Грац, #Аўстрыя

1⃣ Літаратурная рэзідэнцыя і #стыпендыя Graz City Writer 2025–2026

Для каго: #аўтары/-кі прозы, паэзіі ці п’ес з мінімум 2 выдадзенымі кнігамі або пастаўленымі п’есамі (не самвыдат).
Калі: 1 верасня 2025 — 31 жніўня 2026.

Штогадовая рэзідэнцыя ад Града Грац і International House of Authors Graz — магчымасць жыць і працаваць у горадзе без фінансавага ціску.
Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя 1300 EUR
– Жыллё
– Магчымасці для выступаў, дыялога з гарадской сцэнай.

Ддл: 31 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Фатаграфічная #рэзідэнцыя і стыпендыя — GRIP 2025

Для каго: #мастакі/-чкі, што працуюць з фатаграфіяй і/або відэа і знаходзяцца на пачатку сваёй кар’еры.
Калі: сярэдзіна верасня — сярэдзіна кастрычніка 2025.

Падыходзіць для тых, хто хоча распрацаваць новы або працягнуць бягучы праект, правесці даследаванне, узаемадзейнічаць з мясцовай сцэнай і ўдзельнічаць у фестывалі steirischer herbst.
Прапануецца:
– Стыпендыя 1 000 EUR
– Жыллё і кампенсацыя транспартных выдаткаў
– Прэзентацыя праекта ў Camera Austria.

Ддл: 30 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.