Два літаратурныя #конкурс’ы, якія даюць магчымасць выдаць сваю кнігу і адкрытыя для шырокага кола а…

Два літаратурныя #конкурсы, якія даюць магчымасць выдаць сваю кнігу і адкрытыя для шырокага кола аўтараў і аўтарак

1⃣ Конкурс рукапісаў дзіцячай літаратуры “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі ад “Міжнароднага саюза пісьменнікаў”

Сёлета конкурс прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі — пісьменніка, перакладчыка, педагога і аўтара легендарнага “Буквара”.

Да ўдзелу прымаюцца рукапісы твораў для дзяцей усіх узростаў — у любым жанры: #паэзія, #проза.
Узрост удзельнікаў/-ц не абмежаваны.

Пераможцы атрымаюць магчымасць выдаць сваю кнігу.

Ддл: 1 кастрычніка 2025.
Падаць заяўку: на email [email protected] (тэма ліста — “Экслібрыс 2025”).


2⃣ Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” 2025 ад PRADMOVA

Для каго: аўтары і аўтаркі, якія пішуць па-беларуску (магчымы аўтапераклад). Без узроставых або геаграфічных абмежаванняў.

Падыходзяць творы:
– Напісаныя на беларускай мове
– Не выдадзеныя раней (у тым ліку ў перакладзе)
– У жанрах: дзіцячая і падлеткавая літаратура, нон-фікшн і дакументальная проза, масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Пераможцы атрымаюць падтрымку выдання кнігі (на ўмовах тэндару).

Ддл: 15 красавіка.
Падаць заяўку

***
Збіраем конкурсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.