Тры бясплатныя анлайн-курсы пра Беларусь і рэгіён ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта1⃣“Нар…

Тры бясплатныя анлайн-курсы пра Беларусь і рэгіён ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

1⃣“Нараджэнне беларускага Левіяфана”#курс па сучаснай гісторыі Беларусі

Калі: 27 сакавіка – 15 траўня.
Фармат: 15 акадэмічных гадзін, інтэрактыў, без міфаў і прапаганды.

Праграма падзелена на 2 часткі:
– Перыяд 1991–1996: падзеі і іх наступствы
– Перыяд 1997–2020: “Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці”.
Сертыфікат ВБЎ — Уроцлаўскага ўніверсітэта.
Выкладчык: Віктар Шадурскі.

Ддл: 24 сакавіка.
Зарэгістравацца


2⃣ “Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”

Для каго: #студэнты/-кі эканомікі, палітычных навук, міжнародных адносін; ўсе, хто хоча зразумець, як трансфармаваліся краіны рэгіёна пасля 1989.
Калі: 1 красавіка – 13 траўня, 7 сустрэч па аўторках (90 хвілін, 17:30 CET).

Праграма:
– Асноўныя механізмы сац-эканамічных перамен
– Роля міжнародных фактараў
– Аналіз рэальных кейсаў і высновы для сучаснасці.
Мова выкладання: польская.

Ддл: 27 сакавіка.
Зарэгістравацца


3⃣ “Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах Еўрапейскага звязу”

Калі: 2 красавіка – 7 траўня, 7 сустрэч, штосераду (17:30 CET), 90 хвілін.

Тэмы:
– Выбары ў мясцовыя органы ўлады
– Паўнамоцтвы войта, бурмістра/прэзідэнта
– Прынцыпы, што з’яўляюцца асновай сучаснага самакіравання
– Будучыня самакіравання: выклікі і развіццё.
Мова: польская.
Выкладчык: Кшыштаў Кацюбінскі (Уроцлаўскі ўніверсітэт).
Сертыфікат ВБЎ — Уроцлаўскі ўніверсітэт.

Ддл: 27 сакавіка.
Зарэгістравацца

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.