Дзве праграмы для цыркавых і сцэнічных артыстаў/-к1⃣ CircusNext Platform 2026 — #конкурс_пра…

Дзве праграмы для цыркавых і сцэнічных артыстаў/-к

1⃣ CircusNext Platform 2026 — #конкурс_праектаў на праграму падтрымкі сучаснага цырку

Для каго: індывідуальныя #творцы і калектывы, якія працуюць у сферы сучаснага цырку.
Фармат: шматступеневая праграма адбору.

Тэматыка і напрамкі: новыя падыходы да цыркавых тэхнік, даследаванне новых сцэнічных формаў, пераасэнсаванне руху і драматургіі ў цырку і эксперыментальныя/міждысцыплінарныя праекты.
Прапануецца:
– 3000 EUR для фіналістаў/-к і 5000 EUR для пераможцаў (у дадатак).
– Рэзідэнцыі і творчыя лабараторыі з вядомымі цыркавымі і сцэнічнымі аўтар(-к)амі, ментарская падтрымка
– Доступ да еўрапейскай сеткі партнёраў і фестываляў для будучага прасоўвання і супрацоўніцтва
– Сеткаванне з прафесіяналамі і магчымасць выступаў у межах “CircusNext Revelations”.

Ддл: 31 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ BOUNCE — ментарская #праграма прафесійнага развіцця ад Circostrada у #Францыя

Для каго: прафесіяналы/-кі сучаснага цырку і вулічных мастацтваў з вопытам ад 4 да 10 гадоў, якія хочуць развіць свае праекты і атрымаць дадатковыя веды ў сферы сцэнічных мастацтваў.
Калі: травень 2025 – чэрвень 2026.
Фармат: ментарская праграма і серыя сустрэч.

Прапануецца:
– Поўнае пакрыццё расходаў на ўдзел у Circostrada General Meeting і мерапрыемствах FRESH (праезд, пражыванне, выплаты)
– 16-гадзінная ментарская праграма з удзелам экспертаў/-к Circostrada
– Афлайн- і анлайн-варкшопы на тэму працоўных умоў і этыкі ў сцэнічных мастацтвах
– Магчымасць далучыцца да SPARK Participatory Research Lab па пытаннях справядлівых працоўных умоў у сцэнічных мастацтвах.

Ддл: 3 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.