Падтрымка беларускіх навукоўцаў у крызісных сітуацыях — прыём заявак на ўдзел у праграме SCIENCE AT…

Падтрымка беларускіх навукоўцаў у крызісных сітуацыях — прыём заявак на ўдзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office

Для каго: беларускія #навукоўцы, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах, даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах.

Прапануецца:
1⃣ Фінансавая дапамога – аднаразовая падтрымка для тых, хто застаюцца ў Беларусі без магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з’ехалі ў апошнія 6 месяцаў ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі і не атрымлівалі падтрымку ад Science at Risk раней.
Ддл: да 10 снежня 2025 або да вычарпання сродкаў.

2⃣ Анлайн-курс ангельскай мовы (B1+) накіраваны на развіццё навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі.
Ддл: 9 сакавіка або да набору груп.

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.