“Зялёныя вэбінары” — серыя #вэбінар’аў для тых, хто цікавіцца #экалогіяй і хоча глыбей разабрацца ў…

Зялёныя вэбінары — серыя #вэбінар‘аў для тых, хто цікавіцца #экалогіяй і хоча глыбей разабрацца ў пытаннях ад “Зялёны свет”

Фармат: анлайн-вэбінары па аўторках і чацвяргах, 18:30 – 19:30 (Мінск).

Праграма (можа абнаўляцца):

1⃣“Гарады будучыні: як справіцца з крызісамі ў камунальнай сферы”
Калі: 4 сакавіка, аўторак.
Спікер: Уладзімір Зуеў — магістр палітычных навук, старшыня праўлення фонду «Неруш Натура», член каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай Платформы Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства.


2⃣ “Біяразнастайнасць для людзей і планеты: значэнне, пагрозы і новыя тэндэнцыі ў захаванні”
Калі: 6 сакавіка, чацвер.
Спікер: Ірына Макарэвіч — экспертка па захаванні біяразнастайнасці.


3⃣ “Транспарт і яго экалагічнасць: што цяпер адбываецца ў Беларусі? Адказы на вашы пытанні”
Калі: 11 сакавіка, аўторак.
Спікер: Павел Гарбуноў — эксперт па транспарце.


4⃣ “Уразлівасць энергетычнай сістэмы Беларусі да знешніх і ўнутраных шокаў”
Калі: 13 сакавіка, чацвер.
Спікер: Яўген Макарчук — спецыяліст у сферы энергетыкі.

Зарэгістравацца

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.