Сустрэча з эксперткамі: «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы», анлайн + афлайн у Варшаве Калі: 7 сакав…

Сустрэча з эксперткамі: «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы», анлайн + афлайн у Варшаве

Калі: 7 сакавіка, 13:00 – 16:00 CET.
Дзе: #Варшава, Prastora, Hoża 41/2.

Жанчыны ў эміграцыі часта сутыкаюцца з праблемамі гвалту, харасменту, дыскрымінацыі на працоўным месцы і юрыдычнай няўпэўненасці. Каб дапамагчы разабрацца з гэтымі пытаннямі, у Варшаве адбудзецца адкрытая сустрэча, арганізаваная пры падтрымцы ініцыятываў «Беларуска беларусцы», «Рух Беларускай Салідарнасці» ў супрацоўніцтве з «Форумам жанчын», «Цэнтрам правоў жанчын» і ініцыятывай «Партызанка».

На сустрэчы польскія і беларускія спецыялісткі ў галіне абароны правоў распавядуць пра тое, як абараніць сябе, свае правы, сваю сям’ю і дзяцей, а таксама адкажуць на прававыя пытанні – разводы з часовым відам на жыхарства, статусам уцякачкі і міжнароднай абароны ў Польшчы, атрыманне дапамогі на дзяцей і г.д.

Працоўныя мовы: польская, беларуская.

Зарэгістравацца

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.