Дзве рэзідэнцыі для творцаў і перформераў/-к у Іспаніі 1⃣ TAI LANZA Artistic Residency 2025 …

Дзве рэзідэнцыі для творцаў і перформераў/-к у Іспаніі

1⃣ TAI LANZA Artistic Residency 2025 — #рэзідэнцыя ў #Мадрыд, #Іспанія

Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін, асабліва міждысцыплінарныя і сучасныя практыкі.

Прапануецца:
– Фінансавая і лагістычная падтрымка (постпрадакшн, асвятленне, сцэнаграфія, дызайн касцюмаў, друк)
– Фінансаванне транспартных і жыллёвых выдаткаў (калі неабходна)
– Доступ да рэсурсаў: рэпетыцыйныя залы, гуказапісныя студыі, кінематаграфічныя і фота-прасторы, прафесійнае абсталяванне
– Ментарства, кансультацыі, выступы і прэзентацыі.

Ддл: 9 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Granada ImproFest 2025 — рэзідэнцыя па імправізацыі і міждысцыплінарным мастацтве ў Гранада

Для каго: #творцы, якія працуюць у імправізацыйных жанрах (#музыка, #перформанс, #тэатр, #танец, інш.) і жадаюць эксперыментаваць з калектыўным стварэннем.
Калі: 4 дні ў апошні тыдзень лістапада 2025.

Прапануецца:
– Аплочанае пражыванне і ганарар 300 EUR
– Інтэнсіўная праграма: канцэрты, воркшопы, лекцыі, творчыя сесіі; калектыўныя імправізацыйныя джэмы; адукацыйныя актыўнасці і даследаванні.
– Праца з вядучымі экспертамі ў сферы імправізацыі, сучаснага мастацтва і музыкі
– Фінальная калектыўная прэзентацыя і магчымасць далейшага прасоўвання праекта праз партнёрскія сеткі фестывалю.

Ддл: 15 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.