Прэмія імя Ежы Гедройця 2025 — галоўная незалежная літаратурная #прэмія Беларусі ад Беларускага ПЭНа і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
Для каго: намінаваць на прэмію могуць самі #аўтары/-кі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.
Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя кнігі на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2024. І ўпершыню таксама – аўдыякнігі (пры ўмове наяўнасці ISBN і адпаведнасці іншым крытэрам удзелу).
Прапануецца: – Прэмія для трох пераможцаў – Прасоўванне і медыйная падтрымка намінантаў.