Між тым, наш цягнік экспрэс-знаёмстваў прыбыў на новую #станцыяІнстытутКультуры
Сёння ўглядаемся ў EUNIC – European Union National Institutes for Culture. Гэтая сетка складаецца з 39 культурных арганізацый з краін ЕС, якія ў большасці сваёй бяруць на сябе задачы рэпрэзентацыі і прамоцыі культуры сваёй краіны ў іншых, а ў маштабе ўсёй сеткі — міжкультурнага дыялогу ЕС і іншых рэгіёнаў, а таксама пашырэння ведаў аб прыярытэтах культурніцкай палітыкі ЕС.
EUNIC аб’ядноўвае такія выдатна вядомыя вам грамадскія арганізацыі як Гётэ-Інстытут , Французскі і Шведскі інстытуты , а таксама Міністэрствы ці іх ведамствы. У некаторых рэгіёнах лакальныя прадстаўніцтвы сеткі — кластары EUNIC — могуць утварацца з удзелам аддзелаў культурных сувязяў пасольстваў краін ЕС. Так, у Беларусі ў ранейшы перыяд паспеў стварыцца кластар EUNIC з удзелам Амбасад Аўстрыі, Францыі, Італіі, Гётэ-Інстытута…
У картках вы пазнаёміцеся з кірункамі працы ўсёй глабальнай сеткі, а праглядаючы спіс членаў EUNIC, вы дакладна пазнаёміцеся з арганізацыямі, якія лепш супадаюць з вашым профілем дзейнасці.
Наступны прыпынак — MAL: Miejsca Aktywności Lokalnej у Варшаве.
***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, АЛЬБО хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.