
Для каго: ансамблі (2-9 музыкаў), якія працуюць у галіне Early Music (Historically Informed Performance) і маюць мінімум адзін публічны канцэрт; заснаваныя пасля 1 студзеня 2021.
Прапануецца:
– 3 рэзідэнцыі для даследавання і падрыхтоўкі канцэртных праграм (па 6 дзён кожная, з аплатай усіх выдаткаў)
– Анлайн-навучанне па прадпрымальніцтве, фінансаванні, маркетынгу і стварэнні ўстойлівай кар’еры
– Фінансавая падтрымка для развіцця ансамбля
– Ментарства і выступы на вядучых фестывалях ранняй музыкі.
Калі: 2026 год (да 2 тыдняў, даты ўзгадняюцца).
Студыя Art Zoyd – адна з вядомых незалежных студый у галіне эксперыментальнай, электраакустычнай і камп’ютарнай музыкі. Фокус рэзідэнцыі: стварэнне новых гукавых праектаў.
Прапануецца:
– Аплочанае пражыванне і харчаванне.
– Кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 400 EUR)
– Доступ да прафесійнага абсталявання студыі.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.