Два даследніцкія івэнты на гэтую пятніцу1⃣ “Краіны, куды беларусам нельга” — анлайн-прэзента…

Два даследніцкія івэнты на гэтую пятніцу

1⃣ “Краіны, куды беларусам нельга” — анлайн-прэзентацыя даследавання пра рызыкі перамяшчэння і “Навігатара бяспечных перамяшчэнняў” ад “Прававой ініцыятывы”

Калі: 28 лютага, 14:00 CET | 15:00 Вільнюс | 17:00 Тбілісі.
Праграма:
– Якія краіны могуць прадстаўляць небяспеку для беларусаў у вымушанай міграцыі?
– Як мінімізаваць рызыкі пры перасячэнні межаў?
– Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перамяшчэння?

Прэзентацыя «Навігатара бяспечных перамяшчэнняў» — інтэрактыўнай карты, якая якая дапамагае ацаніць узровень бяспекі знаходжання ў 193 краінах-членах ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторыях.
Зарэгістравацца.


2⃣ Круглы стол “Урбананімічная прастора Беларусі: канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі” ад “Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі” ў #Вільнюс, #Літва

Калі: 28 лютага, 14:00 – 19:00.
Дзе: дакладнае месца пасля рэгістрацыі.

Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб’ектаў у Беларусі. Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.

Дзве тэматычныя панэлі:
– Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
– Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.
На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.

З 18:00 да 19:00, адбудзецца #дыскусія “Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?”
Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Алесь Капуцкі, Павел Церашковіч, Алесь Пашкевіч.
Мадэратар: Андрэй Казакевіч.
Зарэгістравацца.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.