Тры магчымасці для перформераў і перформерак 1⃣ Artistic Exploration Lab — #трэнінг для артыс…

Тры магчымасці для перформераў і перформерак

1⃣ Artistic Exploration Lab — #трэнінг для артыстаў/-к, якія працуюць на скрыжаванні перфарматыўных мастацтваў, здароўя і сацыяльнай сферы

Калі: травень 2025 – студзень 2026 (анлайн + афлайн-сустрэчы ў #Вена, #Аўстрыя).
“Фармаванне калектыўных прастораў і даследаванне межаў” – праца з ідэяй межаў у мастацтве і здароўі.
Фармат: практычнае даследаванне, ментарская падтрымка, праца з уласнымі праектамі і ўдзел у даследчай супольнасці.
Прапануецца: пакрыццё транспарту, пражывання і харчавання.

Ддл: 28 лютага.
Даведацца больш


2⃣ RIDCC 2025 — #конкурс харэаграфічных дуэтаў у Ратэрдаме, #Нідэрланды

Калі: 12-14 чэрвеня 2025 (фінал у Theater Rotterdam).
16 адабраных дуэтаў выступяць у паўфінале, з якіх журы і аўдыторыя выберуць пераможцаў.
Прапануецца:
– XL Production Award для стварэння поўнаметражнага спектакля
– Прыз глядацкіх сімпатый і партнёрскія ўзнагароды
– Аплата праезду і пражывання.

Ддл: 1 сакавіка.
Даведацца больш


3⃣ MOMI – International Physical Theatre Festival – Algarve, #конкурс на ўдзел у праграме фестывалю фізічнага тэатра ў Фару, #Партугалія

Калі: 6-9 лістапада 2025.
Прапануецца:
– Ганарар (абмяркоўваецца асобна)
– Пражыванне, харчаванне, тэхнічная падтрымка.

Ддл: 15 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#выканальніцкія_мастацтвы