Тэстуем новую рубрыку – #станцыяІнстытутКультуры Як наконт таго, каб разам бліжэй знаёміцца з міжна…

Тэстуем новую рубрыку – #станцыяІнстытутКультуры 

Як наконт таго, каб разам бліжэй знаёміцца з міжнароднымі асацыяцыямі і асобнымі ўстановамі, фондамі і важнымі праграмамі, што дапамагаюць творцам, культурніцкім і грамадскім ініцыятывам?

#⃣ Пад тэгам рубрыкі будуць збірацца відавочныя і невідавочныя, буйныя і сярэднія арганізацыі, якія на сталай аснове прадастаўляюць грантавае фінансаванне, рэзідэнцыі і адукацыйныя магчымасці. Калі шукаеце партнёраў, натхненне, “ролевыя мадэлі” ці падтрымку, спадзяемся, гэты гід таксама будзе вам у дапамогу! 

Першая наша “станцыя”, і верагодна, невідавочная, — Onassis Foundation, вялікая грэцкая культурніцкая фундацыя, якая ставіць сваёй мэтай развіццё адукацыі, культуры, здароўя і правоў чалавека. Яна падтрымлівае культадмыслоўцаў праз праграмы, гранты, стыпендыі і мастацкія ініцыятывы, у тым ліку адкрытыя для замежных аплікантаў(-к). Гартайце падрабязнасці ў картках!

Далей сёння мы раскажам пра два актуальныя конкурсы, адкрытыя і для беларусаў(-к) !

Самастойна сачыць за мінулымі і бягучымі оўпэнколамі можна на сайце фундацыі.

Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, падкідвайце іх у каментары альбо @sekktor_admin!

Наступны прыпынак — міжнародная сетка арганізацый культурнай дыпламатыі EUNIC.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.