Культурныя, крэатыўныя, каханыя!
Вось ужо амаль 3 гады рэдактаркі @sekktor і sekktor.online знаходзяць магчымасці працягваць займацца беларускай культурай і іншымі каштоўнасна-зараджанамі праектамі.
Наш праект існуе дзякуючы любові да культуры, статыстыцы вашых лайкаў-рэпостаў, а таксама, вядома, перапынкам на каву — бо без іх мы (таксама) не вытрымаем.
Таму гэтай гіфкай мы гіпнатызуем вас “набываць” нам на buymeacoffee.
Ваша падтрымка дапаможа нам не толькі пашырыць гарызонт планавання, але і рабіць больш вар’яцка крутых рэчаў — напрыклад, дапрацаваць абяцаны сервіс персаналізаваных рассылак пра міжнародныя магчымасці.
Заданаціць вы можаце і з бонусам для сябе — калі хацелі б распавесці пра сваю дзейнасць нашай аўдыторыі. За данат ад 5 еўра мы прапануем індывідуальны пост у дайджэстах sekktorPeople i sekktorProjects.
А яшчэ мы можам стаць партнёрамі!
Калі вы мінімум адной нагой у ІТ і ўмееце ў распрацоўку Telegram-ботаў, парсінг, наладку аўтаматызацый, no/low code i інфармацыйную архітэктуру, не хістайцеся — маякніце @catpowerr
Калі вы маеце ідэю свайго праекта для прафесійнага развіцця беларускіх дзеячаў(-к) культуры, які можна зладзіць разам, пішыце нам у @sekktor_admin!
І не забывайце дасылаць свае абесткі для Афішы і Магчымасцяў.
Дзякуй, што вы з намі і працягваеце рабіць сваю справу!
***
Падтрымлівайце нас толькі з замежных карт і толькі, калі гэта бяспечна для вас.
GIF: animation love by POST-WEB, GIPHY