SI Leader Lab 2025 — #праграма для лідараў/-к арганізацый грамадзянскай супольнасці ад Шведскага ін…

SI Leader Lab 2025 — #праграма для лідараў/-к арганізацый грамадзянскай супольнасці ад Шведскага інстытута

Для каго: лідары/-кі ў #НДА, #культура, #медыя, якія працуюць у сферах дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды выказвання (фармальныя або нефармальныя кіраўнічыя ролі). Узрост: 22-45. Добрае валоданне ангельскай мовай.
Калі: сакавік – лістапад 2025.
Дзе: анлайн + тыдзень у Стакгольме, #Швецыя.

Праграма для тых, хто хоча ўзмацніць свае лідарскія і адвакацыйныя навыкі, палепшыць стратэгічную камунікацыю, рэалізоўваць новыя ініцыятывы і наладзіць міжнародныя сувязі.

Фармат:
– Анлайн-сесіі (красавік – чэрвень): практычныя трэнінгі, групавыя дыскусіі, коўчынг.
– Навучанне ў Стакгольме (4–10 траўня): інтэнсіўныя воркшопы, нетворкінг.
– Фінальны этап: атрыманне дыплома (чэрвень) і рэалізаваць праект зменаў у сваёй арганізацыі (жнівень – лістапад).

Прапануецца:
– Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ў Швецыі.

Ддл: 18 лютага.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.