Для каго: #даследчыкі/-цы, прадстаўнікі/-цы #медыя, #журналісты/-кі, #аўтары/-кі, #праваабаронцы, студэнты/-кі спецыяльнасцей сацыяльных і гуманітарных навук і інш.
“Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты” — анлайн-курс пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй — іх умовы, праблемы, магчымасці і наступствы.
Гэта адукацыйная праграма — унікальны шанец бясплатна (!) вучыцца ў прафесарак і прафесараў Гарварда, Універсітэцкага каледжа Лондана (які уваходзіць у топ-5 ВНУ Вялікабрытаніі), Фінскага інстытута міжнародных адносін, гуманітарнага амерыканскага ўніверсітэта і еўрапейскіх універаў.
У працэсе навучання:
– паглядзіце глыбей на тое, што адбываецца ў Беларусі з навуковага пункту гледжання (бо ўвесь курс распрацаваны на аснове грунтоўных паліталагічных даследванняў);
– разгледзеце як знешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
– даведаецеся, што можа забяспечваць ці тармазіць развіццё дэмакратыі.
***
Збіраем курсы на sekktor.online
Патлумачылі, як дасылаць, вось тут
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Падтрымаць на buymeacoffee
#адукацыя