Калі вы развіваеце важную ініцыятыву ці працуеце ў сферы культуры, крэатыўных індустрыях або актыві…

Калі вы развіваеце важную ініцыятыву ці працуеце ў сферы культуры, крэатыўных індустрыях або актывізме, мы з радасцю пра вас раскажам на нашых пляцоўках!

Дайджэсты #sekktorPeople i #sekktorProjects – гэта асобныя пасты і падборкі, якія будуць прысвечаны вам, вашай дзейнасці і (альбо) дзейнасці людзей ці праектаў, падобных на вас. Так мы зможам дапамагчы вам у прома, паскараючы ваш пошук працы ці новых каманд, замоўцаў ці партнёраў.

Даступна ў сацыяльных сетках платформы: Instagram, Facebook і Telegram-канале (апошні пры жаданні, бо мае экстрым-статус у Беларусі).

#⃣ Фарматы і ўмовы:
Бясплатна: пост з інфармацыяй пра вас разам з іншымі ў фармаце агульнай падборкі-дайджэсту (залежыць ад дасланых заявак)
За данат на buymeacoffee: індывідуальны пост, замацаваны на 2 дні. Вашыя данаты патрэбныя нам, каб sekktor працягваў працу!

Чым гэта дапаможа вам:
Агульныя падборкі прыцягваюць увагу шырокай аўдыторыі і ствараюць супольнасць, у якой з часам можна будзе хутка знайсці патрэбных людзей ці праекты
Індывідуальныя публікацыі даюць магчымасць дакладна данесці каштоўнасць вашага праекта ці паслуг.

Мы самастойна афармляем публікацыі, але важна:
– Для публікацыі абавязкова падайце поўную інфармацыю.

Ддл: Заяўкі (пакуль што) прымаем на пастаяннай аснове, расклад публікацый ацэньваем паводле паступлення заявак. Платныя абвесткі прыярытызуюцца.

Запаўняйце караценькую форму па спасылцы:
sekktorPeople: Дзеячы і дзяячкі ў культуры, крэатыўных індустрыях ці актывізме
sekktorProjects: Ініцыятывы і праекты ў культуры, крэатыўных індустрыях ці актывізме.

Ваш час бліснуць!

На sekktor.online таксама сабралі ўсю важную інфармацыю.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.