VAHA III — #грант для культурных ініцыятыў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Для каго: культу…

VAHA III — #грант для культурных ініцыятыў і арганізацый грамадзянскай супольнасці

Для каго: культурныя ініцыятывы, мастацкія прасторы, калектывы, НДА, кніжныя крамы, публічныя бібліятэкі, муніцыпальныя культурныя цэнтры, сацыяльныя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі з Турцыі, краін-членаў Савета Еўропы (CoE) і Косава.

Для ўдзелу неабходна аб’яднацца ў хаб з 2–3 арганізацыямі, які можа быць:
– Геаграфічным (партнёры з аднаго або суседніх гарадоў)
– Тэматычным (партнёры з падобнымі інтарэсамі і кірункамі дзейнасці)
– Адна з арганізацый павінна быць афіцыйна зарэгістраванай некамерцыйнай арганізацыяй.

Калі: сакавік 2025 — красавік 2026.

Праграма VAHA (з турэцкай «аазіс») аб’яўляе набор заявак для ўдзелу ў трэцім этапе праграмы, скіраванай на развіццё культурных ініцыятыў і падтрымку салідарнасці праз мастацтва і культуру.

Прапануецца:
– Грант на лакальную дзейнасць: 12,000 EUR на арганізацыю мясцовых культурных мерапрыемстваў
– Стыпендыі на навучанне і мабільнасць: 2,000 EUR на навучальныя і сеткавыя паездкі або кароткатэрміновыя рэзідэнцыі
– Грант на транснацыянальны абмен: 8,000 EUR на супольныя праекты з міжнароднымі партнёрамі
– Публічныя мерапрыемствы: 2 буйныя падзеі ў Турцыі і Германіі, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з хабамі
– Доступ да міжнародных сетак (напрыклад, iac Berlin — Bosch Alumni Network, Stiftung Mercator Alumni Network).

Ддл: 2 лютага.
Даведацца больш

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць

#культура #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты